Фото: Олег Шишловский, «Ваяр»
У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях праходзяць двухбаковыя батальённыя тактычныя вучэнні з падраздзяленнямі Заходняга аператыўнага камандавання. У іх бяруць удзел механізаваныя батальёны 6-й і 11-й асобных гвардзейскіх механізаваных брыгад.
Вучэнні праводзяцца для адпрацоўкі навыкаў штабоў і камандзіраў у кіраванні падраздзяленнямі пры вядзенні баявых дзеянняў. Вайскоўцы адпрацоўваюць дзеянні ва ўмовах непасрэднага супрацьборства, паведамляе Мінабароны.
Запланаваная адпрацоўка пераадолення воднай перашкоды і ўчасткаў мінных загарод. Асаблівая ўвага будзе нададзеная практычным дзеянням па барацьбе з беспілотнікамі.