Фото: Россельхознадзор
Тры партыі заражаных памідораў спрабавалі ўвезці ў Расію з Беларусі.
13 і 14 жніўня ў Смаленскай вобласці Расіі каля беларуска-ўкраінскай мяжы спынілі аўтамабілі з памідорамі. Устаноўлена, што яны былі вырашчаныя на прадпрыемстве «Рудакова» Віцебскай вобласці. Адрасатамі грузу былі кампаніі ў Смаленскай і Маскоўскай абласцях, а таксама ІП з Калінінградскай вобласці.
Супрацоўнікі Рассельгаснагляду выявілі, што памідоры былі заражаныя вірусам карычневай маршчыністасці пладоў тамата. Усе тры партыі агульнай масай каля 56 тон вернутыя адпраўніку.