Украіна і Расія правялі абмен палоннымі 103 на 103

19 жніўня Украіна і Расія правялі чарговы абмен палоннымі праз тэрыторыю Беларусі.

Абмен прайшоў па формуле 103 на 103 пры пасярэдніцтве ААЭ, паведамляе Мінабароны Расіі.

«Цяпер расійскія вайскоўцы знаходзяцца ў Беларусі, з імі працуе ўпаўнаважаная па правах чалавека Яна Лантратава. Пасля аказання псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі іх даставяць у Расію для рэабілітацыі ў шпіталях Мінабароны», — гаворыцца ў заяве расійскага Мінабароны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!