Фото: СК
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі мужчыны на нарыхтоўцы лесу ў Акцябрскім раёне. Няшчасны выпадак адбыўся 18 жніўня.
Паводле даных СК, 36-гадовы жыхар Светлагорска без афіцыйнага працаўладкавання аказваў паслугі прыватнай кампаніі, якая спецыялізуецца на лесанарыхтоўках. Ён распілоўваў паваленыя ствалы дрэў і абразаў галіны бензапілой на тэрыторыі ДЛГУ «Акцябрскі лясгас».
“У працэсе працы на інструменце адбыўся разрыў ланцуга, які сарваўся і ўдарыў рабочага. Ад атрыманых траўм ён памёр”, – расказалі ў СК.
Праведзены агляд месца здарэння, сабраны доказы, канфіскаваныя дакументы.