Двух беларусаў аштрафавалі за ўвоз касметыкі з Літвы

Двух грамадзян Беларусі аштрафавалі за ўвоз касметычных сродкаў, якія мытнікі прызналі камерцыйнай партыяй.

Беларусы перасякалі літоўска-беларускую мяжу на аўтамабілі ў пункце пропуску «Каменны Лог» і выбралі зялёны калідор. Пры аглядзе мытнікі знайшлі ў асабістых рэчах кіроўцы і пасажыра больш за 200 адзінак касметычных сродкаў. Іх кошт ацанілі больш чым у 32 тысячы рублёў.

ДМК нагадвае, што без мытных плацяжоў можна ўвозіць тавары коштам да 500 еўра і вагой да 25 кг.

Кіроўцу і пасажыра прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Яны заплацілі штраф у памеры 10% ад кошту тавару.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!