Александр Милинкевич. Фото: facebook.com/ales.milinkevich
Развітанне з палітыкам і навукоўцам, былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве 22 жніўня. Ён будзе пахаваны ў польскай сталіцы на Вайсковых могілках Павонзкі. Пра гэта паведаміла яго жонка Іна Кулей.
Развітанне з Мілінкевічам пачнецца а 10-й раніцы ў саборы св. Яна Хрысціцеля на вуліцы Свентаянскай, 8.
А 12:00 пачнецца служба.
Пахаванне прызначана на 15:00.
“Запрашаем усіх, хто хацеў бы ўшанаваць памяць Аляксандра Мілінкевіча. Светлая памяць”, – напісала Іна Кулей.
Нагадаем, пра смерць Аляксандра Мілінкевіча стала вядома 11 жніўня. У лістападзе мінулага года ён перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі. Пасля яе ён доўгі час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю.