Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго ўключылі старонку Цэнтра беларускай салідарнасці ў Instagram «cbs_help». Адпаведнае рашэнне прыняў 11 сакавіка суд Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Таксама ў пералік трапілі:
- старонкі ў Facebook «BiaƗska Fundacja Solidarnośći z BiaƗorusia», «BiaƗoruś 2020 LIVE», «Inicjatywa Wolna BiaƗoruś»;
- старонкі ў Instagram «studprisoners», «cbs_help», «prismatica.belarus»;
- старонкі ў TikTok «chestnok_live_ivulin», «SkeptiC»;
- старонка ў «Одноклассниках» «Климовичи».
Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
