У пункце пропуску «Баброўнікі» на беларуска-польскай мяжы польскія мытнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты ў шасці аўтамабілях, паведамляе Падатковая палата ў Беластоку.
У мытнікаў мелася інфармацыя, што некаторыя кіроўцы маглі быць датычныя да нелегальнага ўвозу цыгарэт у Польшчу. Шэсць легкавых аўтамабіляў накіравалі на паглыблены агляд, і ў кожным з іх знайшлі цыгарэты. Яны былі схаваныя ў днішчах, маторных адсеках і крышках багажнікаў.
Усяго канфіскавана 25 тысяч цыгарэт на агульную суму больш за 25 тысяч злотых (7 тысяч долараў). Кіроўцаў, грамадзян Беларусі, аштрафавалі на суму ад 2,3 тысячы злотых да 20 тысяч злотых (645–5600 долараў).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
