Савет міністраў пастановай №783 ад 29 снежня падоўжыў яшчэ на год рэгуляванне цэн на тавары, якія выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Адначасова пералік рэгуляваных пазіцый пашыраны за кошт кармавых канцэнтратаў.
Нагадаем, рэгуляванне было ўведзена ў лютым 2023 года, затым яго падаўжалі на 2024–2025 гады.
У межах рэгулявання абмяжоўваецца памер надбаўкі імпарцёраў, аптовай надбаўкі, а таксама ўстанаўліваецца нарматыў рэнтабельнасці.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!