Праваабарончы цэнтр “Вясна” разабраўся ў блытаніне ў спісе памілаваных, які з’явіўся ў сетцы 19 сакавіка. У ім былі пераблытаныя імёны некаторых палітвязняў.
У прыватнасці, гэтым тлумачыцца сітуацыя з палітвязнем журналістам Дзмітрыем Наважылавым, чыё імя фігуравала ў спісе, але ён так і не выйшаў на волю. Аднак са зняволення выйшаў Уладзіслаў Наважонцаў, таксама палітвязень, асуджаны ў 2023 годзе.
Аналагічна, у спісах значыўся Аляксандр Махнач, але насамрэч на волі апынуўся Уладзімір Махнач.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
