Прапалую беларуску чацвёрты дзень шукаюць у Мурманскай вобласці

Галоўнае
Фото: t.me/su_skr51

У Кольскай акрузе Мурманскай вобласці РФ працягваюцца пошукі жанчыны, якая знікла падчас заняткаў айс-флоатынгам на рацэ Тулома, піша агенцтва СеверПост.ru. Гаворка ідзе пра грамадзянку Беларусі 1968 года нараджэння, якую панесла цячэннем.

Як паведамілі ў ГУ МНС Расіі па Мурманскай вобласці, па стане на 4 студзеня 2026 года да пошукава-выратавальных работ прыцягнутыя супрацоўнікі Мурманскага арктычнага комплекснага аварыйна-выратавальнага цэнтра МНС Расіі, аварыйна-выратавальнага атрада АВАТ Мурманскай вобласці, спецыялісты цэнтра ГІМС, а таксама валанцёры.

Нагадаем, раней паведамлялася, што расійскі следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 238 КК РФ («Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў»).

***

Айс-флоатынг — гэта від зімовага адпачынку, пры якім чалавек плавае ў ледзяной вадзе (у палонцы або сярод льдзін) у спецыяльным цеплаізаляцыйным гідракасцюме, які апранаецца паверх адзення.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны