На восьмую вечара 2 студзеня беларуска, зніклая падчас айс-флоацінгу ў рацэ Тулома ў Мурманскай вобласці Расіі, не знойдзена. Пошукавая аперацыя будзе працягнутая, паведамляе пасольства Беларусі ў Расіі.
Нагадаем, 1 студзеня жанчыну 1968 года нараджэння знесла ў мора. На месцы здарэння складаныя ўмовы надвор’я і нізкая тэмпература.
Следчы камітэт Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 238 КК РФ («Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў»). Генеральнае консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу знаходзіцца ў кантакце з рэгіянальнымі следчымі органамі і выратавальнымі службамі.
***
Айс-флоацінг — гэта від зімовага адпачынку, пры якім чалавек плавае ў ледзяной вадзе (у палонцы або сярод крыгаў) у спецыяльным цеплаізаляцыйным гідракасцюме, які надзяваецца паверх адзення.
