У Падляшскім ваяводстве Польшчы паліцэйскія спынілі грузавік, які віляў на дарозе і ледзь не ўчыніў лабавое сутыкненне. За рулём аказаўся беларус з 2,5 праміле алкаголю ў арганізме, паведамляе паліцыя горада Бельск-Падляскі.
Днём 13 красавіка відавочцы паведамілі ў паліцыю, што грузавы аўтамабіль на трасе з’язджае на абочыну, выязджае на сярэдзіну дарогі і ледзь не сутыкнуўся з сустрэчным аўтамабілем.
Паліцэйскія спынілі грузавік. За рулём быў 45-гадовы грамадзянін Беларусі. Тэст паказаў больш за 2,5 праміле алкаголю ў яго арганізме.
Беларуса затрымалі і забралі ў яго правы. Яго перададуць пагранічнікам для дэпартацыі з Польшчы. Аўтамабіль адправілі на ахоўваемую стаянку.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
