Некалькі цягнікоў затрымліваюцца праз падзенне дрэва на пуці

Навальніца з моцным ветрам прывяла да спазненняў цягнікоў увечары 18 мая, паведамляе БЧ.

На ўчастку Будслаў – Параф’янаў на чыгуначныя шляхі ўпала дрэва. З-за гэтага некаторыя цягнікі на гэтым напрамку ідуць са спазненнем.

Цягнік №657 Полацк – Брэст адпраўленнем з Полацка ў 18:16 і прыбыццём у Брэст 19 мая 2026 года ў 7:41 ідзе са спазненнем арыенціровачна 1 гадзіна 30 хвілін.

Цягнік №6628 Маладзечна – Крулеўшчызна адпраўленнем з Маладзечна ў 20:18 і прыбыццём на станцыю Крулеўшчызна ў 22:28 ідзе са спазненнем арыенціровачна 1 гадзіна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.