Сёння ўначы ўдарамі БПЛА былі паражаныя некалькі аб’ектаў нафтавай інфраструктуры на поўдні Расіі.
У Краснадарскім краі чарговы раз быў атакаваны Ільскі НПЗ. На тэрыторыі прадпрыемства ўзнік пажар.
У Растоўскай вобласці загарэліся два аб’екты захоўвання нафтапрадуктаў у Азове. Таксама ўзнік пажар у Таганрогу на тэрыторыі марскога порта. Паводле папярэдняй інфармацыі, быў атакаваны тэрмінал кампаніі «Курганнафтапрадукт».
Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, сёння былі перахопленыя і знішчаныя 376 украінскіх беспілотнікаў.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!