Віцебскі чыноўнік падтрымаў мясцовага фермера, у выніку гісторыя скончылася крымінальнай справай. Прадстаўніку мясцовай вертыкалі інкрымінуюць перавышэнне службовых паўнамоцтваў.
Як расказалі ў прэс-службе МУС, у 2023-2024 гадах фермер узяў у банку крэдыты. Пры гэтым 50-гадовы прадстаўнік мясцовых органаў улады даў указанне кіраўнікам чатырох дзяржаўных сельгаспрадпрыемстваў выступіць паручыцелямі па крэдытах, прадаставіўшы ў заклад сваю тэхніку.
Фермер па крэдытах не змог разлічыцца. У выніку тэхніка дзяржпрадпрыемстваў на суму больш за 550 тыс. рублёў апынулася пад арыштам.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
