Міністэрства аховы здароўя пастановай №56 ад 22 мая ўстанавіла адзіны памер узнагароджання арганізатара пры закупцы медвырабаў і лекаў у 2026 годзе. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.
У адпаведнасці з дакументам, на 2026 год адзіны памер узнагароджання арганізатара складзе:
- пры дзяржзакупцы медвырабаў, запасных частак да іх – 0,79% (+0,03 п.п. у параўнанні з 2025 годам);
- пры дзяржзакупцы лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання – 0,82% (+0,01 п.п.).
Арганізатарамі дзяржаўных закупак у медыцынскай сферы ў Беларусі могуць выступаць «Белмедтэхніка» і яе даччыныя прадпрыемствы, «Белфармацыя» і рэгіянальныя «Фармацыі», «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!