Мінчаніна прысудзілі да папраўчых работ за адмову ехаць на вайсковыя зборы праз рэлігійныя перакананні

Суд у Мінску прысудзіў 38-гадовага мужчыну да шасці месяцаў папраўчых работ за адмову ехаць на вайсковыя зборы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

У кастрычніку 2025 года мінчанін, які працуе грузчыкам у краме, атрымаў позву на зборы. 7 кастрычніка ён прыйшоў у ваенкамат, але адмовіўся ехаць на зборы, заявіўшы, што гэта супярэчыць яго рэлігійным перакананням.

У дачыненні да мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу. На судзе ён не прызнаў віны. Суд прызнаў мінчаніна вінаватым ва ўхіленні ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы і прысудзіў яго да шасці месяцаў папраўчых работ з утрыманнем у даход дзяржавы 20% ад заробку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.