Мінабароны прызнала залёты дронаў у Беларусь у гэтым годзе. Ужывалася авіяцыя і зенітныя ракеты

Армія
Андрей Лукьянович. Фото: Артём Берестень, «Ваяр»

З пачатку года ў Беларусі фіксавалі выпадкі парушэння паветранай прасторы Беларусі. Пра гэта заявіў камандуючы ВПС і ППА Андрэй Лук’яновіч 20 лютага, паведамляе БелТА.

Колькі менавіта беспілотнікаў заляцела ў Беларусь, Лук’яновіч не ўдакладніў, але сказаў, што для іх знішчэння ўжывалася авіяцыя.

«У тым ліку з баявым ужываннем: нашы дзяжурныя сілы ўжывалі авіяцыю, мы ўжывалі зенітныя ракетныя войскі для таго, каб знішчаць беспілотныя лятальныя апараты», — сказаў Лук’яновіч.

Паводле даных «Флагштока», з пачатку года па 11 лютага ў Беларусь заляцелі 11 расійскіх дронаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны