Мікола Дзядок прэзентуе ў Вільні кнігу пра гарадзенскую турму

Культура
Фота: facebook.com/ales.yorsh

31 траўня ў творчай прасторы Zolаk у Вільні адбудзецца прэзентацыя новай кнігі «Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах» былога палітвязня Міколы Дзядка. Кніга выйшла ў выдавецтве «Камунікат» на беларускай і расейскай мовах.

Гэта першая кніга, напісаная аўтарам пасля вызвалення. У ёй Мікола Дзядок з максімальна даступнай выразнасцю і шчырасцю выклаў досвед самага цяжкага перыяду свайго зняволення: 7 месяцаў у гэтак званых «кішэнях» — малюсенькіх адзіночках у Гарадзенскай турме. Адзіночках, у якіх часта паміраюць людзі.

На сустрэчы Мікола Дзядок раскажа пра саму кнігу, пра метады вярбоўкі агентуры ў Гарадзенскай турме, падзяліцца тымі спосабамі ратавання псіхікі, якія дапамаглі самому аўтару пазбегнуць самагубства і ментальнага разладу.

Уваход вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.