Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла папярэджанне БЧ з патрабаваннем змяніць правілы продажу білетаў. У дзеяннях БЧ былі ўбачаны прыкметы парушэння закона «Аб натуральных манаполіях».
Як устанавіў МАРТ, на цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа ўводзіліся не прадугледжаныя заканадаўствам абмежаванні на колькасць месцаў, даступных для продажу ад/да прамежкавых станцый, а таксама скарачаліся тэрміны папярэдняга продажу білетаў у параўнанні з устаноўленымі заканадаўствам.
Напрыклад, за 45 сутак да адпраўлення цягніка Мінск – Гомель прадаваліся білеты ад пачатковай да канчатковай станцый, але білетаў да Бабруйска ў продажы не было. Яны з’яўляліся толькі за суткі і менш да адпраўлення цягніка.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
