Лагістычны комплекс Wildberries у «Вялікім камені» запрацаваў у тэставым рэжыме. Сёння яго наведала заснавальніца расійскага маркетплэйса Таццяна Кім. Як паведамілі ў «Беллегпраме», рэалізацыя праекта комплексу знаходзіцца на фінальнай стадыі.
Таксама была афіцыйна прадстаўленая праграма маркетплэйса «Платформа росту», накіраваная на падтрымку лакальных вытворцаў і суб’ектаў малога прадпрымальніцтва ў Беларусі.
«Беллегпрам» прэзентаваў прадукцыю «Камволя».
Нагадаем, у лагістычным цэнтры будзе працаваць больш за 5 тыс. чалавек.



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!