КНДР выпрабавала электрамагнітную зброю і вугляродную бомбу

Паўночнакарэйскае агенцтва ЦТАК распаўсюдзіла інфармацыю пра выпрабаванні новых відаў зброі, якія прайшлі ў КНДР 6-8 красавіка. Яны былі праведзены Акадэміяй нацыянальнай абароны і Галоўным упраўленнем ракетабудавання.

Як вынікае з паведамлення, “электрамагнітная зброя і снарад з вугляродных валокнаў з’яўляюцца спецыяльнымі сродкамі стратэгічнага характару”. Яны прызначаны для паражэння электрасетак.

Таксама быў выпрабаваны зенітны ракетны комплекс бліжняга дзеяння. Акрамя таго, была выпрабавана раздзяляльная баявая частка для тактычнай балістычнай ракеты тыпу «Хвасонпхо-11а», якая можа паразіць плошчу 6,5-7 га.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.