КДБ прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” “Прэмію Дайвера” і “Беларускую нацыянальную кааліцыю”. Рашэнні былі прыняты 2 красавіка і 31 сакавіка. Сёння МУС унесла інфармацыю пра іх у свой пералік.
У сувязі з фарміраваннем “Прэмія Дайвера” згадваецца імя Андрэя Лапіцкага, а таксама Telegram-канал і чат.
Да фарміравання “Беларуская нацыянальная кааліцыя”, паводле версіі КДБ, маюць дачыненне Мікалай Бандарэнка, Максім Бародзіч, Кіра Баярэнка, Сяргей Другакаў, Аляксандр Ергулевіч, Вольга Карпушонак, Мікіта Крыўцоў, Міхаіл Кучараў, Кацярына Кучук, Ала Марціновіч, Ілья Міронаў, Сяргей Пушноў, Таццяна Радзевіч, Юрый Рудзь, Наталля Фідлер і Алена Філатава. У пералік таксама ўключаны шэраг рэсурсаў у Telegram.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
