У сераду на саміце НАТА ў Анкары прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Іран плануе яго забойства.
«Яны хочуць ліквідаваць лідара ЗША — мяне. Я ёсць у кожным іх спісе. Я бачыў сёння раніцай — я ў кожным іх спісе. Да гэтага часу мне, напэўна, крыху шанцавала, але гэта, магчыма, не будзе працягвацца доўга», — сказаў ён.
Паводле інфармацыі The Wall Street Journal, Ізраіль падзяліўся з ЗША новымі разведвальнымі данымі, якія ўказваюць на новы іранскі план забойства прэзідэнта Трампа. Выданне спасылаецца на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, аднак яму не ўдалося атрымаць афіцыйныя каментарыі з гэтай нагоды.
WSJ адзначае, што ў Іране на працягу многіх гадоў адкрыта заяўлялі пра намер адпомсціць за забойства Касема Сулеймані, высокапастаўленага генерала Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, якое адбылося падчас першага тэрміну Трампа.
На пахаванні забітага вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі іранскія ўдзельнікі жалобнай цырымоніі скандавалі лозунгі ў падтрымку смерці Трампа і разгарнулі транспарант з надпісам «Мы заб’ём Трампа».