Італія ініцыявала перамовы з Беларуссю пра супрацоўніцтва ў адукацыі

Навіны
Фото: t.me/MinobrofBelarus

У Міністэрстве адукацыі Беларусі 26 мая прайшла сустрэча з італьянскай дэлегацыяй, прысвечаная аднаўленню двухбаковага супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Паводле інфармацыі беларускага ведамства, яна адбылася па ініцыятыве італьянскага боку.

У склад італьянскай дэлегацыі ўвайшлі намесніца генеральнага дырэктара МЗС Італіі Самуэла Ізопі, якая каардынуе пытанні міграцыйнай палітыкі і італьянскай адукацыі за мяжой, і кіраўнік місіі пасольства Італіі ў Беларусі Тамаза П’етра Маркеджані. З беларускага боку ва сустрэчы ўдзельнічалі намесніца міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая і супрацоўнікі профільнага апарату.

“Падчас дыялогу беларускі бок прадставіў найлепшыя практыкі працы ўстаноў адукацыі і адзначыў дасягнуты прагрэс у развіцці вучняў і студэнтаў. Асаблівая ўвага была нададзеная ролі беларускай дзяржавы ў забеспячэнні гарантый па сацыяльнай абароне дзяцей і моладзі”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.