Інфармацыйны цэнтр для беларусаў адкрыецца ў Вільнюсе

Галоўнае
Национальная библиотека имени Мартинаса Мажвидаса в Вильнюсе. Фото: Википедия

У Вільнюсе размесціцца інфармацыйны цэнтр для беларусаў, створаны паводле пагаднення паміж Літвой і Саветам Еўропы. Ён будзе дзейнічаць 5 гадоў у Нацыянальнай бібліятэцы імя Марцінаса Мажвідаса, піша Delfi са спасылкай на BNS.

Прапанова Міністэрства культуры Літвы была ўхвалена ўрадам. Для цэнтра выдзелена памяшканне плошчай 24 кв. метры, якое цяпер пераабсталёўваецца ў адпаведнасці з пажаданнямі Савета Еўропы за яго кошт. Дырэктар бібліятэкі Аўшра Жылінскене паведаміла, што дагавор з Саветам Еўропы можа быць падпісаны ў бліжэйшыя два тыдні.

“Пасля прыняцця рашэння можна ўжо вырашаць іншыя пытанні, напрыклад, аплату камунальных паслуг і іншыя. Гэта не запатрабуе шмат часу”, – адзначыла яна.

У цэнтры беларусы змогуць атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці і каштоўнасцях Савета Еўропы, а таксама аб дапамозе беларусам у Літве. Фінансаванне работы цэнтра і яго супрацоўнікаў бярэ на сябе Савет Еўропы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.