Гендырэктар тэлеканала «Беларусь 24», праграмы “Галоўны эфір” на тэлеканале “Першы інфармацыйны” Павел Лазовік трапіў у базу ўкраінскага цэнтра «Міратворац». Падставамі ўказаны “публічная падтрымка расійскай агрэсіі і забойстваў грамадзян Украіны”, “удзел у актах гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны” і “распаўсюджванне расійскай прапаганды”.
“Цэнтр «Міратворац» просіць праваахоўныя органы разглядаць дадзеную публікацыю на сайце як заяву аб здзяйсненні гэтым грамадзянінам свядомых дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама іншых правапарушэнняў”, – гаворыцца ў картцы базы.
Лазовік нарадзіўся ў Маладзечне, у 2003 годзе скончыў факультэт мастацтваў Інстытута сучасных ведаў. Раней Лазовік вёў навінавыя перадачы на канале «Беларусь 1», у тым ліку «Галоўны эфір», працаваў на беларускім радыё, займаў пасаду намесніка дырэктара інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
