У Старых Дарогах адбыўся пажар на тэрыторыі прадпрыемства па вуліцы Карла Маркса.
Як паведамілі ў МНС, на момант прыбыцця ратавальнікаў цэх па апрацоўцы драўніны ўжо гарэў адкрытым полымем.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. На месцы працавалі сем адзінак тэхнікі. Пацярпелых няма.
Прычыны здарэння высвятляюцца. Мяркуючы па здымках, цэх згарэў.




🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!