У красавіку дэфіцыт знешняга гандлю таварамі ў Беларусі склаў 517,7 млн долараў. Ён скараціўся на 12,7% у параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года. У студзені—красавіку дэфіцыт знешняга гандлю скараціўся на 18,3% да 1,87 млрд долараў.
У красавіку беларускі экспарт тавараў вырас на 26,7% да 4,1 млрд долараў, імпарт пры гэтым павялічыўся на 20,6% да 4,62 млрд долараў.
У гандлі з краінамі СНД красавіцкі экспарт вырас на 19,7% да 2,89 млрд долараў, а імпарт — на 21,7% да 2,7 млрд долараў. Прафіцыт знешняга гандлю з гэтым рэгіёнам за месяц склаў 172,9 млн долараў, што на 4,8% менш, чым летась.
Экспарт беларускіх тавараў у краіны па-за межамі СНД у красавіку вырас на 46,8% да 1,22 млрд долараў. Імпарт з гэтых краін павялічыўся на 18,9% да 1,9 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю з краінамі па-за СНД скараціўся на 10,9% да 690,6 млн долараў.
У студзені—красавіку беларускі экспарт тавараў вырас на 22,6% да 15,2 млрд долараў, імпарт павялічыўся на 16,2% да 17,04 млрд долараў.
У гандлі з краінамі СНД беларускі экспарт вырас на 21,3% да 10,8 млрд долараў, а імпарт з іх павялічыўся на 17,2% да 10 млрд долараў. Прафіцыт гандлю з краінамі СНД вырас у 2,2 раза да 785,6 млн долараў.
Пастаўкі тавараў па-за межы СНД па выніках чатырох месяцаў выраслі на 25,7% да 4,38 млрд долараў. Імпарт з гэтых краін павялічыўся на 14,8% да 7,03 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю з краінамі па-за СНД склаў 2,65 млрд долараў, або на 10 млн долараў больш, чым год таму.