Цыгарэты на больш як 250 тысяч еўра знайшлі ў літоўскім лесе

Галоўнае
Фото: vsat.lrv.lt

Літоўскія памежнікі выявілі 50 тысяч пачак беларускіх цыгарэт у лесе каля вёскі Куаджай Лаздзійскага раёна недалёка ад мяжы з Беларуссю.

Скруткі з прымацаванымі да іх петлямі былі раскіданыя ў радыусе 20 метраў. Памежнікі зладзілі засаду, але на працягу некалькіх гадзін за цыгарэтамі ніхто не прыйшоў. Пасля гэтага скруткі забралі на заставу. Унутры кожнага пакета было па дзве каробкі з лагатыпам фабрыкі «Нёман», паведамляе літоўская памежная служба.

Усяго было канфіскавана 50 тысяч цыгарэт Minsk 5 Superslims і Queen Menthol. Іх кошт ацэньваецца ў 259 500 еўра. Пачата дасудовае расследаванне.

Цыгарэты на больш як 250 тысяч еўра знайшлі ў літоўскім лесе
Фота: vsat.lrv.lt
Цыгарэты на больш як 250 тысяч еўра знайшлі ў літоўскім лесе
Фота: vsat.lrv.lt
Цыгарэты на больш як 250 тысяч еўра знайшлі ў літоўскім лесе
Фота: vsat.lrv.lt
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны