13 сакавіка Святлана Ціханоўская сустрэлася з камандай ініцыятывы «Сумленныя людзі». На сустрэчы прысутнічалі кіраўніца ініцыятывы Алена Жываглод, менеджары Цімафей Малахоўскі і Зарына Сарокіна, іншыя прадстаўнікі каманды.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ўзмацненне інфармацыйнай прысутнасці для аўдыторыі ўнутры Беларусі і каардынацыю сумесных праектаў, паведамляе Офіс Ціханоўскай.
Каманда «Сумленных людзей» распавяла, як змяніліся яе фарматы і задачы за апошнія гады, падзялілася досведам сваіх праектаў: кароткія відэа, аналітычныя рассылкі, дакументальныя матэрыялы.
Таксама абмяркоўваліся магчымасці каардынацыі камунікацыйных ініцыятыў і сумесных адукацыйных прадуктаў, неабходнасць простых «тлумачальных» фарматаў, уцягванне дыяспары ў падтрымку праектаў, якія працуюць для Беларусі, неабходнасць у простых «тлумачальных» фарматах.


