Цэнтр беларускай салідарнасці абвясціў набор у школу блогінгу для дзяцей і падлеткаў у Варшаве. Як заяўляюць арганізатары, мэта заняткаў — не абмяжоўваць выкарыстанне сацыяльных сетак, а навучыць карыстацца імі разумна, бяспечна і творча.
Заняткі праходзяць пад кіраўніцтвам беларускай блогеркі Лізы Ветравай і падзелены на дзве групы. У першай групе, для дзяцей 9–13 гадоў, удзельнікі будуць прыдумляць ідэі для ролікаў, здымаць і мантаваць відэа на смартфоне, вучыцца выступаць перад камерай і працаваць у камандзе. Таксама ўдзельнікі пазнаёмяцца з асновамі бяспечных паводзін у інтэрнэце — абаронай асабістых даных, прыватнасцю, кібербулінгам і лічбавым следам. Заняткі будуць праходзіць па суботах з 11:00 да 12:30, старт запланаваны на 11 ліпеня.
У другой групе, для падлеткаў 14–17 гадоў, удзельнікі будуць ствараць сцэнарыі і здымаць відэа, удасканальваць навыкі мантажу, вучыцца браць інтэрв’ю і расказваць гісторыі, а таксама развіваць асабісты брэнд і вывучаць лічбавую бяспеку і правілы адказнай камунікацыі ў сетцы. Заняткі будуць праходзіць па серадах з 17:30 да 19:00, пачатак — 15 ліпеня.
Заняткі будуць праходзіць у Цэнтры беларускай салідарнасці па адрасе Oleandrów 6/2 у Варшаве. Запісацца можна праз тэлеграм ЦБС @cbs_kontakt альбо па тэлефоне +48666918712. Арганізатары адзначаюць, што колькасць месцаў абмежаваная.