BYSOL абвясціў збор для вызваленых 16 верасня

Галоўнае
Изображение: BYSOL

Фонд салідарнасці BYSOL адкрыў экстраны збор на карысць палітвязняў, вызваленых сёння. На волю выйшлі 25 чалавек. Яны былі вывезеныя ў Літву.

Мэта збору — выплаціць кожнаму з вызваленых па 1000 еўра. Грошы пойдуць на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, бытавыя выдаткі.

“Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, гэта важны жэст салідарнасці і чалавечага ўдзелу. У зняволенні гадамі людзям унушаюць, што пра іх забыліся і нікому іх лёс не цікавы. Наша агульная падтрымка дапаможа вярнуць пачуццё ўласнай годнасці, адчуванне апоры і сувязі з людзьмі, якія іх чакалі”, — заявілі ў фондзе.

У BYSOL адзначылі, што незапатрабаваныя да 16 сакавіка 2027 года сродкі з экстраннага збору будуць раўнамерна размеркаваныя сярод тых палітвязняў з групы вызваленых сёння, хто звернецца па дапамогу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.