Рознічны тавараабарот у студзені-жніўні склаў 75,5 млрд рублёў. Ён вырас на 8,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміў Белстат.
Рознічны абарот арганізацый гандлю вырас на 8,9% да 72,7 млрд рублёў.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 34,2 рубля, што на 3 рублі больш, чым у студзені-жніўні 2025 года.
Аптовы тавараабарот пакуль вырас за восем месяцаў на 0,2% да 121,1 млрд рублёў.
Тавараабарот грамадскага харчавання склаў 5,3 млрд рублёў, што на 1,8% больш, чым у мінулым годзе.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
