Нават кароткая паездка ў Беларусь можа скончыцца затрыманнем – «Вясна»
Рэдакцыя Reform.news · 9 верасня 2026, 16:21
https://reform.news/be/navat-karotkaja-paezdka-belarus-mozha-skonchycca-zatrymannem-vjasna/Людзей працягваюць затрымліваць пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы. Пра адзін з такіх выпадкаў стала вядома на гэтым тыдні, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Праваабаронцы адзначаюць, што нават кароткачасовая паездка ў Беларусь можа скончыцца затрыманнем, распачынаннем крымінальнай справы і пазбаўленнем волі на некалькі месяцаў або гадоў.
Рызыка пераследу захоўваецца ў тым ліку для тых, хто прыязджае ненадоўга, каб наведаць сваякоў, вырашыць асабістыя пытанні, забраць дакументы або рэчы.
“Перад паездкай у Беларусь важна ўлічваць гэтыя рызыкі і не ўспрымаць адсутнасць папярэдніх праблем з сілавікамі як гарантыю бяспекі”, – папярэджвае “Вясна”.
