ЗША здымуць санкцыі з “Лакафарбы” і “Беллеспаперапрама”. Будуць вызваленыя 25 чалавек — Коўл

Галоўнае
Джон Коул. Скриншот видео: t.me/pul_1

ЗША здымуць санкцыі з лідскага ААТ “Лакафарба”, а таксама канцэрна “Беллеспаперапрам”. Пра гэта заявіў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл. Пры гэтым на волю выйдуць 25 чалавек у Беларусі.

“У якасці жэсту добрай волі Беларусь вызваліць 25 чалавек. Злучаныя Штаты ў сваю чаргу здымуць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — “Лакафарба” і “Беллеспаперапрам”, — прыводзіць словы Коўла БелТА.

Ён таксама адзначыў, што на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам быў дасягнуты вялікі прагрэс.

“Вялікае задавальненне ў чарговы раз быць у гэтай краіне. Вельмі доўга праводзілі нашы перамовы. Гэтыя перамовы працягнуцца. Мы дасягнулі вялікага прагрэсу, з майго пункту гледжання. І мы працягнем нашу сумесную працу”, — сказаў Коўл.

“Мы ўзгаднілі прамежкавы дагавор, дамоўленасць”, — дадаў ён.

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка ўжо паведаміў пра пачатак вызвалення палітвязняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.