“Еўрагандаль” актыўна выпускае аблігацыі

Найбуйнейшы рытэйлер Беларусі працягвае актыўна пазычаць на рынку аблігацый.

Кампанія эмітуе яшчэ два выпускі. 38-мы выпуск аблігацый мае аб’ём 10 млн рублёў. Ён павінен быць пагашаны 14 верасня 2029 года.

39-ты выпуск аб’ёмам 5 млн рублёў мяркуецца пагасіць 28 верасня 2029 года.

Па абодвух выпусках устаноўлена працэнтная стаўка ў 10,25% гадавых на першыя 13 працэнтных перыядаў.

Аблігацыі размяшчаюцца сярод кваліфікаваных інвестараў.

Раней у гэтым годзе кампанія прапанавала чатыры выпускі аблігацый на агульную суму 160 млн рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.