Reform.news

Дарадца Ціханоўскай паведаміў пра пачатак вызвалення палітвязняў пасля візіту Коўла ў Мінск

Рэдакцыя Reform.news · 16 верасня 2026, 11:50

https://reform.news/be/daradca-cihano-skaj-pavedami-pra-pachatak-vyzvalennja-palitvjaznja-paslja-vizitu-ko-la-minsk/

У Беларусі пачалося вызваленне палітвязняў па выніках візіту спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла ў Мінск. Пра гэта паведаміў галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Паводле яго інфармацыі, раніцай 16 верасня некаторым сем’ям паведамілі, што яны могуць забраць сваіх сваякоў з месцаў зняволення.

Частку вызваленых плануецца выслаць з Беларусі, іншым дазволяць застацца ў краіне, напісаў Вячорка. Колькасць і імёны тых, каго вызваляюць, пакуль не называюцца. Беларускія ўлады на момант публікацыі афіцыйна пра вызваленне не паведамлялі.

Джон Коўл прыбыў у Мінск 15 верасня і правёў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Адной з галоўных тэм сустрэчы было вызваленне палітвязняў. Бакі таксама абмяркоўвалі магчымае размарожванне беларускіх сродкаў у амерыканскіх банках і далейшае змякчэнне санкцый.

Раней Коўл заяўляў, што разлічвае дамагчыся вызвалення яшчэ некалькіх соцень чалавек. Паводле даных праваабарончага цэнтра «Вясна», на 16 верасня ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 912 чалавек.

Рэклама

Пакінуць адказ