26 мая ў Магілёве вынеслі прысуд былому фігуранту справы «Белага легіёна» Сяргею Стрыбульскаму. Ён атрымаў 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле абвінавачання ў садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Акрамя гэтага, Стрыбульскаму прызначаны штраф у памеры 550 базавых велічынь (24 750 рублёў).
Стрыбульскага затрымалі ў лістападзе 2025 года. Ён адбыў два адміністрацыйныя арышты, а затым яго паўторна затрымалі паводле крымінальнай справы.
У 2017 годзе Стрыбульскага затрымлівалі ў межах справы «Белага легіёна». Тады ён правёў за кратамі 99 дзён. Яго вызвалілі пасля таго, як справу закрылі за адсутнасцю складу злачынства.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!