Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Швецыі Марыяй Мальмер Стэнергард.
Падчас сустрэчы праваабаронца заклікаў шведскія ўлады працягваць палітычны і эканамічны ціск на беларускія ўлады з мэтай дасягнення структурных змен у краіне.
Міністр замежных спраў запэўніла, што Швецыя будзе падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць «столькі часу, колькі спатрэбіцца», паведамляе праваабарончы цэнтр.
Нагадаем, Швецыя таксама выказала салідарнасць з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, які быў прызнаны «экстрэмісцкай арганізацыяй» беларускімі ўладамі. МЗС Швецыі назвала рашэнне беларускага рэжыму нападам на акадэмічную свабоду.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
