Гендырэктарам “Белтэлекама” стаў Аляксандр Кенда. Сёння яго прадставіў калектыву міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі.
Як паведамляе прэс-служба Мінсувязі, новы гендырэктар на працягу гадоў працаваў у “Белтэлекаме”, мае “глыбокае разуменне вытворчых працэсаў”.
«Белтэлекам» – гэта сістэма, ад якой у многім залежаць паспяховае функцыянаванне лічбавай эканомікі і якасць жыцця грамадзян.
Сёння неабходна працаваць праактыўна, пераходзячы да апераджальнага развіцця інфраструктуры і сэрвісаў. Асаблівая ўвага – далейшаму ўкараненню правадной сувязі ў малых населеных пунктах”, – сказаў Залескі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
