Беларуса будуць судзіць за махлярства: абяцаў прадаць iPhone, але адпраўляў пакупнікам цыбулю

Навіны
Фото: Quin Engle, unsplash.com

21-гадовага жыхара Віцебскага раёна будуць судзіць за махлярства ў буйным памеры. Справа перададзена ў суд, паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці.

Малады чалавек размяшчаў у інтэрнэце аб’явы пра продаж дарагой тэхнікі, у асноўным тэлефонаў Iphone 16 Pro Max, па цане ніжэй за рынкавую. Пакупнікам ён адпраўляў пасылкі накладзеным плацяжом, але клаў у іх не смартфоны, а розныя прадметы, напрыклад, рэпчатую цыбулю.

Такім чынам абвінавачаны «зарабіў» каля 13 тысяч рублёў. Ад яго дзеянняў пацярпелі восем чалавек.

Раней малады чалавек ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства. Ён знаходзіцца пад вартай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны