БЧ запусціць 40 дадатковых цягнікоў на красавіцкія і майскія святы

Навіны
Фото: БЖД

БЧ запусціць 40 дадатковых міжрэгіянальных і міжнародных цягнікоў на перыяд з 17 красавіка па 10 мая.

У міжрэгіянальных зносінах будуць курсіраваць 36 дадатковых цягнікоў па маршрутах Мінск – Брэст, Мінск – Гомель, Мінск – Магілёў, Мінск – Пінск.

У міжнародных зносінах ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» прызначана 8 дадатковых цягнікоў па маршрутах Мінск – Санкт-Пецярбург, Брэст – Масква.

Найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 17, 21 і 30 красавіка і 3 мая 2026 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.