Belarus Outside Sound System ладзіць «Echoes of Chornobyl»: дабрачынны рэйв да 40-годдзя катастрофы

Культура
Афіша падзеі.

24 красавіка ў варшаўскім клубе Mechanik адбудзецца адмысловая сесія праекта Belarus Outside Sound System — «Echoes of Chornobyl». Падзея аб’яднае электронную музыку і візуальнае мастацтва, каб сабраць сродкі для палітвязняў і нагадаць пра наступствы найбуйнейшай тэхнагеннай аварыі.

Праект звяртаецца да тэмы памяці і экалагічнай адказнасці праз унікальны фармат: увесь лайн-ап складзены з жывых (Live) электронных выступаў. Беларускія музыканты будуць працаваць выключна з апаратнымі інструментамі — сінтэзатарамі і модульнымі сістэмамі — без выкарыстання камп’ютараў, ствараючы гукавое палатно «тут і цяпер».

Гук і візуал

Музычная праграма абяцае быць медытатыўнай і адначасова інтэнсіўнай: ад дрон-эмбіента да эксперыментальнага тэхна. Сярод удзельнікаў — прызнаныя музыкі электроннай сцены:

  • I/DEX — ключавая постаць беларускага эмбіенту і IDM;
  • Pocket Rave — кракаўскі прадзюсар, які прынцыпова не выкарыстоўвае камп’ютары. Яго інструменты — гэта толькі жалезныя сінтэзатары, секвенсары і сэмплеры. Гэта глыбокі, гіпнатычны гук, які нараджаецца ўжывую і зацягвае ў самае сэрца андэграўнднай культуры;
  • kaini, SYNTRIG і mufer, якія дапоўняць палітру ад эмбіенту да эксперыментальнага тэхна.

Візуальную атмасферу будзе ствараць VJ Digital Activism, чые працы заўсёды шчыльна сплецены з сацыяльным і палітычным кантэкстам.

Дабрачыннасць і партнёрства

Падзея мае важны сацыяльны складнік. Уваход ажыццяўляецца за данат (ад 30 PLN), а ўсе сабраныя грошы будуць накіраваныя ў фонд BYSOL на падтрымку беларускіх палітвязняў.

Сесія праходзіць у партнёрстве з экалагічнай арганізацыяй «Экадом» і з’яўляецца часткай шырокай кампаніі да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС, ініцыяванай беларускімі «зялёнымі» супольнасцямі пры падтрымцы Dialog büro.

Час: 24 красавіка, 23:30–05:00

Дзе: Klub Mechanik, ul. Narbutta 8, Варшава

Уваход: за данат (ад 30 PLN).

Belarus Outside Sound System – рух актыўных і прагрэсіўных прадстаўнікоў беларускай музычнай сцэны, мэта якога – стаць агентамі сацыяльных пераменаў, выкарыстоўваючы музыку як мяккую сілу. У даробку руху – некалькі сесіі дабрачынных фестываляў у падтрымку беларускіх палітвязняў. У мінулым годзе Belarus Outside Sound System збіраў беларусаў адначасова на чатырох пляцоўках у польскіх гарадах: Варшаве, Познані, Кракаве і Гданьску.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.