Памёр актор-купалавец Іван Кушнярук. Паведамленне пра смерць творцы сёння з’явілася ў сацсетках яго сяброў.
Артыст, якому было ўсяго 34 гады, сышоў 27 чэрвеня. Да сёння інфармацыя пра гэта нідзе не агучвалася.
Іван Кушнярук нарадзіўся ў 1991 годзе ў Лунінцы, і належыць да маладога пакалення артыстаў, якія прыйшлі ў тэатр у 2010-я.

Ён стаў служыць у Купалаўскім тэатры ў 2015 годзе, адразу пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Іван быў задзейнічаны ў пастаноўках: «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», «Вешальнікі», «Дзве душы», «Школа падаткаплацельшчыкаў», «1″/ «Першы» і іншыя.
Таксама артыст плённа і актыўна іграў у незалежных тэатральных праектах кампаніі «Арт-карпарэйшн». У прыватнасці, зорным спектаклем, які праславіў Івана Кушнярука, стаў «Стражи Тадж-Махала» ў пастаноўцы Аляксандра Янушкевіча. Івана называлі адным з таленавітых і перспектыўных артыстаў беларускага тэатра.
У 2020 годзе актор звольніўся з Купалаўскага тэатра разам з большасцю трупы. Як адзначаюць яго калегі, напярэдадні Іван рэпетыраваў ролю Марка Шагала для будучага праекта.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
