У Зэльве прайшоў фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» — фотафакт

Культура
Фота: zelwa.by

11 ліпеня ў Зэльве каля 300 удзельнікаў гістарычнай рэканструкцыі прыехалі на фестываль «Легендарныя эпохі». Імпрэза прайшла ў шосты раз на пляцоўцы каля старога млына.

У Зэльве прайшоў фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» - фотафакт
Конны рыцарскі турнір. Фота: t.me/praca_zelwa

Адкрыў свята, па традыцыі, парад эпох. На рысталішчы прайшла прэзентацыі розных гістарычных перыядаў. Сярэднявечча прэзентавалі рыцарскія конныя і пешыя турніры, а таксама спаборніцтвы лучнікаў.

Раннюю Новую эпоху прадставілі выступленні конных гусараў і «шатландскай пяхоты». Паказалі і рэканструкцыю падзей Першай і Другой сусветных войнаў.

У Зэльве прайшоў фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» - фотафакт
Фота: t.me/praca_zelwa

Пакуль на галоўнай арэне змянялі адна адну эпохі, па-за межамі адбываліся не менш цікавыя падзеі. Кожны клуб разбіў свой паходны лагер, дзе з максімальнай дакладнасцю аднаўляўся побыт мінулых стагоддзяў.

У Зэльве прайшоў фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» - фотафакт
Фота: t.me/praca_zelwa

Таксама працавалі выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі, гандлёвыя рады і рамесны кірмаш. Завяршылася свята канцэртнай праграмай і дыскатэкай.

У Зэльве прайшоў фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» - фотафакт

У Зэльве прайшоў фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» - фотафакт
Фота: t.me/praca_zelwa

На фестывальнай пляцоўцы прэзентавалі выстава ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

У Зэльве прайшоў фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» - фотафакт

У Зэльве прайшоў фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» - фотафакт

У Зэльве прайшоў фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» - фотафакт
Фота: t.me/praca_zelwa

Завяршыўся фестываль канцэртнай праграмай з удзелам беларускіх артыстаў.

Нагадаем, што ў Беларусі гэтым летам адмянілі некаль папулярных фэстаў — WOSTRAU ў Нясвіжы, «Сонцастаянне» ў Пружанах і найстарэйшы беларускі фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Наш Грунвальд».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.