Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева — фотафакт

Культура
Фота: Reform.news.

11 ліпеня ў дворыку Нацыянальнага інстытута імя Асалінскіх (Ossolineum) ва Уроцлаве адбылася літаратурная вечарына з нагоды 80-годдзя Уладзіміра Някляева. Павіншаваць сапраўды народнага паэта і пісьменніка Беларусі прыйшлі сябры, калегі, чытачы, а таксама Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай.

Уладзімір Пракопавіч быў у гуморы, шмат жартаваў і раздаваў кампліменты гасцям.

Ужо зараз па інтэрнэце разляцеўся досціп ад паэта пасля віншавальнага пацалунку Святланы Ціханоўскай.

«Я ўспомніў, што некалі з Брэжневым цалаваўся. Ну, я вам скажу – зусім не тое! — прамовіў творца і дадаў. — Давайце жанчын выбіраць — і будзе каго цалаваць!».

Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева - фотафакт
Фота: сацсеткі Франака Вячоркі.
Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева - фотафакт
Крыніца: сацсеткі Франака Вячоркі.

Аўтара раманаў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», «Гэй Бэн Гіном» падзякаваў польскаму боку за гасціннасць і прытулак у выгнанні.

Ад імя гаспадароў пляцоўкі з цёплымі словамі і віншаваннямі да паэта звярнуліся прадстаўнікі найвышэйшага кіраўніцтва Асалінэума — намеснік дырэктара інстытута Гжэгаж Макух і намесніца дырэктара па Музеі князёў Любамірскіх Іаанна Блох, якія асабіста прывіталі беларускага творцу і гасцей вечарыны.

У сваю чаргу вядомая польская даследчыца цэнтральнаеўрапейскай літаратуры, доктар гуманітарных навук і кіраўніца аддзела камунікацый Асалінэума Катажына Учкевіч падкрэсліла, што творчасць Уладзіміра Някляева асаблівым чынам блізкая польскай культуры і зразумелая мясцоваму чытачу, але разам з тым паэт застаецца неверагодна самабытным творцам, які адкрывае свету ўнікальны і непаўторны голас Беларусі.

Павіншаваць намінанта на Нобелеўскую прэмію прыехалі і з Беластока. Так, кіраўнік Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап разам са сваім вядомым аднафамільцам — галоўным рэдактарам тыднёвіка «Ніва» і дырэктарам «Радыё Рацыя» Яўгенам Вапам — падарылі юбіляру карціну з выявай зубра.

Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева - фотафакт
Анатоль Вап і Яўген Вапа з прэзентам. Фота: Reform.news.

Менавіта Беластоцкі цэнтр супольна з фондам Kamunikat.org выдаў да юбілею новую кнігу апавяданняў Някляева «Святая крыніца». Набыць імпрэзавае выданне і атрымаць аўтограф паэта можна было адразу на месцы падчас сустрэчы.

Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева - фотафакт
Фота: Reform.news.

Сярод гасцей урачыстасці былі і іншыя знакавыя постаці сучаснай культуры — паэты Андрэй Хадановіч і Наста Кудасава, іншыя творцы.

Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева - фотафакт
Наста Кудасава чытае свае вершы. Фота:Reform.news.

Кульмінацыяй імпрэзы стала аўтарскае дэкламаванне. Уладзімір Някляеў у каторы раз давёў, што яго слова здольнае трымаць і натхняць любую аўдыторыю — паэт быў у сапраўдным удары і скарыў публіку фрагментамі з паэм «Паланез» і «Ягайла».

Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева - фотафакт
Фота: Reform.news.
Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева - фотафакт
Фота: Reform.news.

Завяршыўся літаратурны вечар музычнай часткай і святочныя тортам. Пасля імпрэзы да юбіляра яшчэ вельмі доўга стаяла шчыльная чарга ахвотных атрымаць запаветны аўтограф і асабіста пажадаць паэту доўгіх гадоў жыцця.

Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева - фотафакт
Фота: Reform.news.
Ва Уроцлаве адсвяткавалі 80-годдзе Уладзіміра Някляева - фотафакт
Фота: Reform.news.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.