Мастак Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы, куды яго прывезлі з турмы. У мастака была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу. Паводле праваабаронцаў і блізкіх, ён быў занадта позна дастаўлены ў шпіталь.
Напрыканцы сакавіка 2021 года Пушкін вярнуўся з Кіева ў Беларусь, ведаючы, што на яго заведзена крымінальная справа. Неўзабаве пасля прыезду быў затрыманы і асуджаны на пяць гадоў калоніі строгага рэжыму за партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара, які Пушкін выставіў у Гродне, і за перформанс, які ён правёў у Кіеве.

Яго мастацтва цяжка аддзяліць ад яго жыцця, якое нагадвала нейкі бясконцы перформанс. Ён быў акцыяністам, жывапісцам, графікам, іканапісцам і рэстаўратарам. Яго арыштавалі падчас працы над рэстаўрацыяй палаца ў Жылічах.
Восенню 2026 года плануецца выхад вялікага мастацкага альбома Алеся Пушкіна.
Дапаўняецца і старонкі-памяці мастака. Сёння там прадстаўлена каля 300 твораў Алеся Пушкіна. У архіўным раздзеле сабраныя інтэрв’ю мастака, даследчыя тэксты, успаміны і матэрыялы пра ягоную творчасць.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
