Жыллё пабудуюць на месцы аўтобуснага парка ў Мінску

Навіны
Фото: Reform.by

У Мінску на месцы аўтобуснага парка №2 будуць пабудаваныя жылыя дамы. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Раман Мельнік.

«Цяпер завяршаецца праектаванне і атрыманне станоўчых заключэнняў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы. Плануецца шматпавярховая жылая забудова.

Дамы прызначаны для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у адміністрацыі раёна», — цытуюць яго «Мінск-Навіны».

Паводле слоў Мельніка, рухомы састаў і работнікі аўтапарка ўжо пераведзены на іншыя аб’екты «Мінсктранса». Будаўніцтва на тэрыторыі парка плануецца пачаць у чацвёртым квартале.

Аўтобусны парк №2 быў размешчаны на вуліцы Маякоўскага.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.